Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у выступе перад Кангрэсам выказаў гатоўнасць вярнуцца да падпісання пагаднення з Украінай аб рэдказямельных металах і паведаміў, што Украіна гатова да перамоў з Расеяй для дасягнення трывалага міру.

Фота Win McNamee / CNP / Scanpix / LETA
Сітуацыю каментуе сябра Каардынацыйнай Рады, старшыня Асацыяцыі беларускіх ветэранаў ва Украіне Андрэй Кушняроў:
– Аднаўленне перамоўнага трэку са Злучанымі Штатамі Амерыкі – добрая опцыя. Сітуацыя Трампа дзейнічае. Адзінае – вельмі агрэсіўная палітыка вядзенне перамоваў. Пры ўсім пры гэтым – доўгатэрміновыя рашэнні ў дасягненні нейкіх вынікаў. Расея выразна агучвае прэтэнзіі і тыя вобласці, якія яна ўнесла сабе ў Канстытуцыю. У ЗША рычагоў ціску, пакуль Еўропа падтрымлівае Украіну, няма, то бок не можа жорстка прымусіць.
Акрамя таго, Кушняроў пракаментаваў нядаўнюю заяву Лукашэнкі, які прапанаваў правесці сустрэчу лідараў Украіны, Расеі і ЗША ў Беларусі:
– Цікавасць да гэтага рэгіёну ў адміністрацыі Трампа відавочна большы, чым у адміністрацыі Байдана. У Беларусі ёсць нейкія шансы, як мінімум, частковага зняцця санкцый у абмен на нешта. Удзел у перамоўным працэсе – адна з опцый. Рабіць нейкія прагнозы сёння рана. Аднак Лукашэнка будзе старацца рухацца ў той бок, спрабаваць устанавіць больш цесныя адносны з ЗША. На гэты момант у яго цяпер добрае вакно магчымасцяў.
Вядома, што пра прыпыненне ваеннай дапамогі Украіне Трамп у выступе не прамовіў ні слова. Аднак дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Майк Уолц адзначыў, што ЗША можа аднавіць дапамогу Украіне, калі пачнуцца мірныя перамовы з Расеяй.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






