Еўрапейскі план па заканчэнні вайны ва Украіне, распрацаваны Вялікабрытаніяй, Францыяй і Германіяй, выклікаў дыскусію ў Кіеве і на Захадзе. Дакумент, поўны тэкст якога стаў вядомы напярэдадні, прапануе паэтапнае спыненне баявых дзеянняў і серыю гарантый бяспекі ад ЕЗ. Аднак Украіна пакуль не праяўляе гатоўнасці прымаць ні амерыканскі, ні еўрапейскі варыянты.

Так лічыць камандзір узводу кіравання беспілотных сістэм у ЗСУ Андрэй Кушняроў:
–З добрага, гэта ўсё ж такі план спынення агню, а не заключэння міру. Але на тых умовах гэта не будзе прынята Украінай, бо гэта фактычна страта вялікай колькасці тэрыторый.
Паводле Кушнярова, любыя перамоўныя ініцыятывы будуць ісці ў абыход Менска, а статус Беларусі будзе вызначацца праз прызму яе ролі ў рэгіянальнай бяспецы і залежнасці ад Масквы, Пекіна і адносінаў з ЗША:
-ЗША паступова намагаюцца разабраць гэтую вось кітайскіх саюзнікаў па ўсім свеце. Беларусь, Венесуэла, Іран уваходзяць у гэтую праграму.
Па словах Кушнярова, еўрапейска-амерыканскі мірны план для Украіны выклікаў найбольшыя спрэчкі з-за патрабавання змясціць у Канстытуцыі адмову ад уступлення ў NATO і істотнага скарачэння войска да 600 тысяч чалавек. Асобна крытыкуюцца пункты, што тычацца тэрытарыяльных кампрамісаў, у тым ліку магчымасці прызнання Крыму, Данецка і Луганска «дэ-факта» расейскімі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя





