BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кушняроў: На фронце БПЛА з Беларусі пакуль не заўважаны

Камандзір узводу кіравання беспілотных сістэм у Збройных сілах Украіны Андрэй Кушняроў пракаментаваў нядаўняе звальненне кіраўніка Нацыянальна‑вытворчага цэнтра (НПЦ) беспілотных сістэм у Беларусі Юрыя Яцыны.

Андрэй Кушняроў

Паводле Кушнярова, магчыма, асноўнымі прычынамі звальнення сталі фінансавыя цяжкасці і невыкананне дзяржаўнай праграмы развіцця БПЛА:

-Магчыма, што зліў быў арганізаваны нават самім Каранікам. Таксама ёсць чуткі пра фінансавыя праблемы прадпрыемства. Тым больш у прадпрыемства, якое робіць у неваюючай краіне дзяржзаказ.

Тым не менш, па словах камандзіра, на ўкраінскім фронце БПЛА з Беларусі вытворчасці НПЦ, ані «Бусел», ані «Буревестник», пакуль не сустракаліся.

Вядома, што НПЦ беспілотных сістэм быў створаны ў 2016 годзе для распрацоўкі і серыйнай вытворчасці беспілотнікаў і робататэхнічных комплексаў. НПЦ беспілотных сістэм выконвае дзяржаўныя заказы на распрацоўку БПЛА, якія могуць выкарыстоўвацца Міністэрствам абароны, МНС, КДБ і іншымі дзяржаўнымі структурамі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя