BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кушняроў пра візіт Туска ў Кіеў: Супрацоўніцтва Польшчы і Украіны працягваецца

Камандзір узводу кіравання беспілотных сістэм у Збройных сілах Украіны Андрэй Кушняроў пракаментаваў візіт прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска ў Кіеў і абвешчаны новы пакет ваеннай дапамогі Украіне на суму каля 200 мільёнаў злотых.

Паводле Кушнярова, нягледзячы на скептычныя галасы ў Польшчы і рэгіёне, польска-ўкраінскае вайсковае і тэхналагічнае супрацоўніцтва не толькі працягваецца, але і паглыбляецца:

– Добра, што ёсць пакеты, што ёсць працяг дапамогі. Аналітыкі казалі, што будзе змяншацца дапамога Украіне. Але мы бачым, што ўдаецца знаходзіць новую і новую падтрымку. Пакеты дапамогі працягваюць паступаць. Частка ваеннай тэхнікі вырабляецца ва Украіне, і ёсць ужо сумесныя вытворчасці. Пагроза для балтыйскіх краін і для самой Польшчы існуе з расейскага боку. Палякі шукаюць магчымасць умацаваць сваю супрацьпаветраную абарону.

Паводле Кушнярова, заявы польскага прэм’ера, у тым ліку пра гатоўнасць Польшчы перадаць Украіне самалёты МіГ-29, сведчаць, што польска-ўкраінскае вайсковае супрацоўніцтва застаецца не дэкларатыўным, а практычным. На думку камандзіра, сігналы, агучаныя падчас візіту Дональда Туска ў Кіеў, важныя і для беларускай дыяспары ў Польшчы — як сведчанне таго, што падтрымка Украіны застаецца доўгатэрміновай і стратэгічнай.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Андрэя Кушнярова.