BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кушняроў: ЗША – адзіная надзея на вызваленне Верамейчыка

Камандзір узводу кіравання беспілотных сістэм у ЗСУ Андрэй Кушняроў пракаментаваў прысуд свайму паплечніку і беларускаму ветэрану вайны ва Украіне Васілю Верамейчыку, якога засудзілі на 13 гадоў зняволення пасля затрымання ў В’етнаме і выдачы Беларусі.

-Ён з’яўляецца ветэранам вайны на баку Украіны. Ва Украіне праблемы з бюракратыяй не толькі для яго, яшчэ некалькі байцоў ёсць. Украіна зараз не зацікаўленая ў вырашэнні гэтых праблем. Такі вырак накіраваны на ўсіх, хто калісьці ваяваў і хто ваюе зараз. Нейкі іншы бок, які б мог тут быць задзейнічаны – гэта ЗША, дадаць яго нейкім чынам у спісы, якія Амерыка дасылае для абмену.

Кушняроў таксама адзначыў, што Верамейчык не ўключаны ў абменныя спісы па дыпламатычных каналах, што робіць яго абарону і вызваленне складанымі. Нагадаем, што Васіля Верамейчыка затрымалі ў В’етнаме 13 лістапада 2024 года, а наступнага дня выдалі Беларусі. Ён служыў намеснікам камандзіра батальёна імя Кастуся Каліноўскага і быў узнагароджаны медалём «Украіна перш за ўсё».

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя