BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Латушка: 27 лістапада – напамін, што выбар у бок незалежнасці Беларусі зроблены даўно

Беларуская дыяспара па ўсім свеце 27 лістапада ўшаноўвае Дзень Герояў — дату, якая нагадвае пра Слуцкі Збройны Чын і пра тое, што барацьба за незалежнасць Беларусі мае глыбокія гістарычныя карані. Пра гэта заявіў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

Павел Латушка

Паводле яго, беларусы ў выгнанні захоўваюць дні нацыянальнай памяці як аснову для будучай дэмакратычнай дзяржавы:

Безумоўна, усе гэтыя важныя гістарычныя падзеі, як Слуцкі Збройны Чын – гэта базавыя, апорныя гістарычныя кропкі для беларускай нацыі. Мы павінны будаваць на гэтым нашу будучыню. Каб людзі ў Беларусі пра гэта чулі. Чуйце, людзі! Мы таксама тут будзем рабіць усё, каб захаваць гэтыя асяродкі. А мы вернемся ў Беларусь. І гэтыя асяродкі таксама ўмоўна вернуцца ў нашую краіну.

Вядома, што 27 лістапада 1920 года адбываюцца першыя сур’ёзныя баі Слуцкай брыгады стральцоў з бальшавікамі. Нягледзячы на недахоп зброі і медыкаментаў, беларускім змагаром удаецца выбіць ворага па ўсім 100-кіламетровым фронце Капыль–Цімкавічы–Вызна. На падаўленне паўстання бальшавікі накіроўваюць Омскую дывізію, узмоцненую кітайскімі і латышскімі падраздзяленнямі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя