BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Латушка абмеркаваў вызваленне палітвязняў з новым спецпрадстаўніком Швецыі 

Вызваленне палітычных зняволеных і санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі абмеркаваў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка з новым спецпрадстаўніком МЗС Швецыі па супрацы з беларускімі дэмакратычнымі сіламі Патрыкам Свенсанам і кіраўніцай упраўлення Усходняй Еўропы дэпартамента Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі знешнепалітычнага ведамства гэтай скандынаўскай краіны Товэ Венергрэн.

У паведамленні адзначаецца, што Свенсан выказаў гатовасць працаваць з мэтай далейшай падтрымкі Швецыяй дэмакратычных сіл і “дэмакратычных памкненняў беларусаў”. Асобна ён падкрэсліў, што Стакгольм “заўсёды прымаў і будзе прымаць” захады, накіраваныя на тое, каб “трымаць фокус увагі да беларускага парадку дня на максімальна высокім роўні ў Еўрапейскім саюзе”. Свенсан раней працаваў амабасадарам Швецыі ў Арменіі.

Беларускае Радыё Рацыя