BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Латушка абмяркоўваў сітуацыю з Андрэем Гнётам у Вене і Бруселі

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніка Абʼяднанага пераходнага кабінета Павел Латушка ўзняў пытанне магчымых сумесных дзеянняў для вызвалення беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта падчас сустрэчы з дэлегацыяй Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў у Бруселі. «Адбылося прадметнае абмеркаванне сітуацыі, якая склалася і далейшых дзеянняў, накіраваных на недапушчэнне выдачы рэжыму Лукашэнкі беларускага актывіста», – гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала палітыка.

Таксама падчас сустрэчы ў Вене з амбасадарамі краін групы сяброў Беларусі ў АБСЕ ён ініцыяваў пытанне адвакатавання вызвалення Андрэя Гнета, звярнуўся з просьбай яшчэ раз паінфармаваць МЗС краін-сябраў групы сяброў у АБСЕ аб сітуацыі з рэжысёрам, а таксама перадаў дэкларацыю Кардынацыйнай Рады аб недапушчальнасці экстрады яго ў Беларусь з просьбай накіраваць дэкларацыю ў МЗС краін, якія прадстаўляюць паслы.

Нагадаем, Вышэйшы суд Сербіі прыняў рашэнне экстрадаваць Гнёта 13 чэрвеня. Ён быў затрыманы ў Сербіі ў кастрычніку 2023 года на запыт беларускіх уладаў, якія абвясцілі яго ў вышук праз Інтэрпол. Беларускія ўлады абвінавачваюць яго па артыкуле аб нявыплаце падаткаў. Рэжысёр абскардзіў рашэнне аб экстрадыцыі ў Апеляцыйны суд Бялграда.