Беларускія дэмакратычныя ініцыятывы могуць атрымаць дадатковую падтрымку ад Польшчы і Еўразвяза.

Павел Латушка сустрэўся з прадстаўнікамі польскага МЗС, каб абмеркаваць, як можна ўзмацніць дапамогу грамадзянскай супольнасці Беларусі ва ўмовах спынення фінансавання з боку ЗША. Прыярытэтнымі сферамі падтрымкі называюць незалежныя медыя і блогераў, працу праваабаронцаў і дэмакратычных ініцыятываў. Латушка адзначыў, што Польшча застаецца надзейным партнёрам беларускага грамадства, а яе ролю ў падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі яшчэ больш узмоцніць старшынства краіны ў ЕЗ.
Беларускае Радыё Рацыя






