Павел Латушка і каманда НАУ перадалі ў камісію ААН доказы ваенных злачынстваў рэжыму Лукашэнкі, пра гэта паведамляе прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Гаворка ідзе пра матэрыялы, якія даказваюць датычнасць Лукашэнкі і шэрагу іншых асоб да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Дакументы былі перададзеныя падчас сустрэчы Латушкі і экспертаў НАУ з прадстаўнікамі Незалежнай міжнароднай камісіі па расследаванні парушэнняў ва Украіне ў штаб-кватэры ААН у Вене.
Падчас сустрэчы абмяркоўвалася магчымасць прымянення Маскоўскага механізма АБСЕ. Пры гэтым патэнцыйны дакладчык АБСЕ можа атрымаць мандат на аналіз сітуацыі ў Беларусі па стандартах міжнароднага крымінальнага права. Гэта дазволіць зрабіць чарговы крок да прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці і ваенныя злачынствы.






