BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мы, беларусы, не спыняем сваю барацьбу за незалежную, еўрапейскую Беларусь”

Намеснік кіраўніцы АПКБ Павел Латушка выступіў у Гданьску на акцыі, прысвечанай беларускім палітзняволеным. У акцыі ўзялі ўдзел дзясяткі беларусаў.

Фота: t.me/latushka

Палітык звярнуў увагу на сітуацыю ў Беларусі, дзе рэжым працягвае рэпрэсіі супраць беларусаў, дзе ў турмах утрымліваюцца тысячы палітзняволеных, ліквідаваныя ўсе апазіцыйныя палітычныя партыі і незалежныя СМІ. Латушка падзякаваў польскім уладам і грамадству за тое, што яны аказваюць падтрымку беларусам у гэты складаны момант.

«Важна, каб голас беларусаў чулі ў еўрапейскіх гарадах. Мы, беларусы, не спыняем сваю барацьбу за свабодную, незалежную, еўрапейскую Беларусь. Сімвалічна, што сёння мы сабраліся ў Гданьску, які вядомы ва ўсім свеце сваёй гісторыяй салідарнасці. Салідарнасць з боку Еўропы для нас зʼяўляецца найважнейшым фактарам падтрымкі ў час барацьбы за свабоду і незалежнасць», – падкрэсліў Латушка.