BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Латушка папрасіў 12 000 стыпендый еўрапейскіх ВНУ для беларусаў

На форуме GLOBSEC 2024 у Празе намеснік кіраўніка Кабінета Павал Латушка заклікаў да стратэгіі ціску і выкарыстання ўсіх міжнародных і прававых інструментаў для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці.

Павел Латушка прапанаваў таксама падпісаць дэкларацыю аб супрацоўніцтве інстытутаў дэмсіл Беларусі з Еўразвязам. Не закрываць памежныя пераходы для пасажырскага руху. Выдаваць больш віз беларусам. Павялічыць падтрымку незалежных СМІ. Даць 12 000 стыпендый еўрапейскіх ВНУ для беларусаў (столькі штогод дае Расея). Падтрымліваць ідэнтычнасць беларусаў,

Павел Латушка таксама правёў сустрэчы з прадстаўнікамі міністэрстваў замежных спраў шэрагу краін Еўропы, паведамляе прэс-служба НАУ.