BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Латушка: Праблема легалізацыі тычыцца ў тым ліку ўрадаў краінаў, дзе знаходзяцца беларусы

Большасць беларусаў выехала ў Польшчу і Літву. Зразумела, і пытанняў іх з легалізацыяй узнікае тут больш.

Пра гэта заявіў прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінету, кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення Павел Латушка.

– Важна адзначыць, што гэтая праблема тычыцца не толькі нас, яна тычыцца ў тым ліку ўрадаў і краінаў, дзе знаходзяцца беларусы. Бо калі беларусы трапляюць тут у паза прававое поле і не маюць магчымасці атрымаць даведку ў пасольстве, не маюць магчымасці паехаць у Беларусь, то яны тут знаходзяцца ў неправавой сітуацыі. І ўрадам гэтых краінаў важна вырашыць гэтую праблему, я ў гэтым перакананы.

«Таму мы і ладзім круглыя сталы і рыхтуем адпаведныя даклады, каб вырашыць гэтыя пытанні», – дадаў Павел Латушка.

Беларускае Радыё Рацыя