Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка пракаментаваў планаванае прыняцце ў Польшчы міграцыйнай стратэгіі, адным з элементаў якой стане часовае, тэрытарыяльнае прыпыненне права на прытулак.

«Я вельмі ўдзячны Польшчы і палякам за тое, што Польшча стала краінай, дзе многія беларусы знайшлі абарону і салідарнасць.
Шчыра спадзяюся, што Польшча застанецца краінай, дзе беларусы, дэпартаваныя рэжымам Лукашэнкі з-за створанай у Беларусі атмасферы страху і тэрору і найбуйнейшых рэпрэсій у гісторыі сучаснай Еўропы, змогуць разлічваць на статус уцекачоў, на месца, дзе яны змогуць выратаваць жыццё і здароўе.
Права на прытулак важнае і для тых беларусаў, якія ўцяклі ад тэрору і ўжо знаходзяцца ў Польшчы ў пошуках прытулку.
Важна аддзяляць рэжым Лукашэнкі ад беларускага народа. Мы разлічваем на салідарнасць з беларусамі»
Павел Латушка звярнуўся з просьбай аб прадастаўленні дадатковай інфармацыі ў сувязі з запланаванымі зменамі ў міграцыйнай палітыцы Польшчы для інфармавання беларускай дыяспары ў Польшчы і звярнуўся з запытам на сустрэчу з намеснікам міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацеем Душчыкам, які курыруе ва ўрадзе Польшчы пытанні міграцыі.
Тэлеграм-канал АПК