BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Латушка заклікае далучыцца да “Марша Свабоды”

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету, кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення Павел Латушка заклікае беларусаў далучацца да канферэнцыі “Новая Беларусь” і шэсця, прысвечанага гадавіне выбараў 2020-га.

Павел Латушка

Палітык адзначае:

-Канешне, мы разлічвалі на хуткую перамогу, што яна адбудзецца наступнага дня. Што пройдзе некалькі месяцаў, можа некалькі гадоў, але пяць гадоў – гэта значны тэрмін для кожнага беларуса і беларускі. Але мы разумеем, што мы вядзем барацьбу з магутным рэжымам, які выкарыстоўвае сродкі і сілы спецслужбаў, рэпрэсіі ў адносінах да беларускага грамадства як унутры, так і, на жаль, па-за межамі Беларусі да беларусаў, якія вымушана пакінулі краіну. Мы павінны зразумець, што гэта цяжкая барацьба, доўгая барацьба і не адмаўляцца ад нашай стратэгіі.

Нагадаем, сёлета канферэнцыя “Новая Беларусь” пройдзе 9 і 10 жніўня ў Варшаве.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя