BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Латушка заклікаў Італію не прызнаваць „невыбары“

Павел Латушка, намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пачаў серыю кансультацый з пасламі заходніх краін, акрэдытаваных у Варшаве. Латушка мае намер праінфармаваць дыпламатаў аб працягу рэпрэсій у Беларусі і саўдзеле рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі Расеі супраць Украіны, паведамляе АПК. Намеснік кіраўніка АПК сустрэўся з паслом Італіі ў Польшчы Лукой Франкеці Парда. На сустрэчы Латушка заклікаў Італію не прызнаваць «невыбары» ў Беларусі, запланаваныя на 2025 год, падкрэсліў адсутнасць умоў для правядзення выбараў у дэмакратычным рэчышчы і нагадаў пра рэпрэсіі, якія працягваюцца ў Беларусі. Таксама Латушка перадаў ліст ад прадстаўніка Народнага пасольства Беларусі ў Італіі Юліі Юхно з прапановай супрацоўнічаць для правядзення культурных мерапрыемстваў з удзелам беларускіх уцекачоў. У лісце таксама змяшчаецца просьба аб садзейнічанні ў арганізацыі кансультацый з італьянскім МЗС і іншымі дзяржорганамі па пытанні афармлення праязных дакументаў для беларусаў, якія жывуць у Італіі.

Беларускае Радыё Рацыя