BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Латушка заклікаў палітыкаў і актывістаў балатавацца ў КР

Балатавацца ў Каардынацыйную раду (КР) чацвёртага склікання заклікаў палітыкаў і актывістаў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

Павел Латушка

Палітык, які з’яўляецца адным з лідараў фракцыі “Каманда Латушкі і рух “За Свабоду” — вядучай у цяперашнім складзе КР, —падкрэсліў: “Калі вы ў меншасці, вы не можаце вырашаць стратэгію. Вырашае стратэгію большасць. І калі вы хочаце мець гэту большасць, пераконвайце выбаршчыкаў”.

“Ідзіце на выбары з 11 да 17 траўня, абірайцеся, атрымлівайце гэтую большасць, фарміруйце”, — адзначыў Латушка.

З заявай ён выступіў на слуханнях у КР, якія прайшлі 7 лютага ў Варшаве.