BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Латушка звярнуўся да беларусаў напярэдадні «перавыбараў» Лукашэнкі

Павел Латушка звярнуўся да беларусаў напярэдадні «перавыбараў» Лукашэнкі, прызначаных на 26 студзеня.

YouTube player

«Многія з вас не прымаюць таго, што адбываецца ў нашай краіне. Многія з вас у 2020 годзе галасавалі за перамены, выходзілі на мірныя акцыі пратэсту. У вас была надзея. Але Лукашэнка самым цынічным чынам скраў гэтую надзею. Я ведаю, што зараз вы вымушаны маўчаць, але не таму што вы змірыліся ці пагадзіліся з тым, што адбываецца. Вы маўчыце дзеля свабоды і бяспекі сваіх дзяцей і бацькоў. Але я ведаю, што вы па-ранейшаму верыце ў лепшае, спадзяецеся на змены ў нашай краіне… Я ведаю, што вы не згодныя з тым, што робіць Лукашэнка з нашай краінай. І прапаную бяспечна выказаць свой пратэст – паставіць знак у графе «супраць усіх»!

І вялікая просьба: за мяне пастаўце. І за тых, хто апынуўся за межамі нашай Беларусі. Мы з вамі!» – гаворыцца ў звароце Паўла Латушкі.