Латвійскі Сейм выступіў з заявай, у якой адмовіўся прызнаць прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, прызначаныя на 26 студзеня, легітымнымі. У заяве падкрэсліваецца, што гэтыя выбары не адпавядаюць прынцыпам свабоды і дэмакратыі, а таксама што вынікі выбараў ужо ясныя і прадказальныя.

Сейм Латвіі асудзіў рэжым Лукашэнкі за ўмацаванне ўлады і працяг рэпрэсій, у выніку якіх больш за 1200 палітычных зняволеных па-ранейшаму знаходзяцца пад арыштам. Дэпутаты заклікалі міжнародную супольнасць ўзмацніць санкцыі і супрацьдзейнічаць спробам легалізацыі рэжыму Лукашэнкі на міжнароднай арэне. Паводле слоў кіраўніка камісіі па замежных справах Сейма Латвіі, Інары Мурніеце, гэтыя выбары не могуць лічыцца легітымнымі, паколькі адбываюцца без свабоды слова, а таксама з парушэннем асноўных правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў.






