У Эстоніі адбыўся важны этап у фармаванні бачання правасуддзя пераходнага перыяду для будучай дэмакратычнай Беларусі. Офіс Святланы Ціханоўскай афіцыйна прэзентаваў Канцэпцыю люстрацыі, якая закладае асновы «ачышчэння» дзяржаўных інстытутаў ад тых, хто браў удзел у рэпрэсіях і парушэннях правоў чалавека.

Каментуе ініцыятыву дарадца Офіса па прававых пытаннях Леанід Марозаў:
– Прэзентацыя прайшла даволі інтэнсіўна. Прыйшлі прадстаўнікі больш 10-ці еўрапейскіх краін, у тым ліку прадстаўнік эстонскага парламенту. Было шмат пытанняў пра характар самой люстрацыі: чаму выбралі такі метад? Таму што былі прадстаўнікі Гішпаніі, якія выбралі метад амнізіі, то бок забыць усё што было і перагарнуць старонку. Былі пытанні пра тое, які вопыт самы блізкі да нас. І мы казалі, што, канешне, польскі варыянт. Мы карысталіся ў сваёй працы польскім прыкладам.
Канцэпцыя падкрэслівае, што люстрацыя — гэта не помста, а складаны працэс аднаўлення справядлівасці, які ўключае праверкі, рэабілітацыю ахвяраў, адукацыю і папярэджанне аўтарытарнага рэваншу.
Дакумент даступны для азнаямлення на беларускай і рускай мовах, а грамадзяне запрашаюцца да абмеркавання праз адпаведныя формы зваротнай сувязі ці па электроннай пошце: [email protected].
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






