BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Леанід Судаленка паразмаўляў з Юрыем Васкрасенскім

Праваабаронца, былы палітвязень, Леанід Судаленка паразмаўляў з Юрыем Васкрасенскім, які ўваходзіць у так званую “камісію па памілаванні”.

Афіцыйны Менск чакае ад Захаду зняцця санкцый з прадпрыемстваў па вытворчасці калію і азоту, а таксама адкрыцця паветранай прасторы над Беларуссю – такі галоўны пасыл Васкрасенскага.

Паводле прадстаўніка рэжыму Лукашэнкі, у такім выпадку “турмы апусцелі б як мінімум у два разы”.

У размове з Судаленкам Васкрасенскі адказаў і на пытанне, ці варта чакаць вызвалення Віктара і Эдуарда Бабарыкі, Марыі Калеснікавай і Алеся Бяляцкага. Па яго словах, для гэтага “чакаюць крокаў” — і падкрэслівае, што менавіта ад заходніх палітыкаў, а не ад дэмакратычных сіл.

“Адкрываеце неба – і Бяляцкі на свабодзе” – так завяршыў размову Васкрасенскі.