BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Леанід Судаленка расказвае ў Італіі пра Алеся Бяляцкага і беларускіх палітвязняў

У Італіі сустрэліся ўдзельнікі кампаніі «Людзі перш за ўсё» Аляксандра Раманцова – выканаўчая дырэктарка «Цэнтру грамадзянскіх свабод» ва Украіне, Алег Арлоў – сустаршыня расейскага цэнтра абароны правоў чалавека «Мемарыял»  і гомельскі праваабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка.

Сустрэчу арганізавала італьянскае аддзяленне расейскага «Мемарыяла». Праваабаронцы распачалі свае выступы ў дзяржаўных органах, гаворыць Леанід Судаленка:

-Кожны з нас меў выступ на 15 – 20 хвілін. На гэтай сустрэчы кожны расказваў пра сваю сітуацыю. Зразумела, сітуацыі што ў Расеі, што ва Украіне, што ў нас у Беларусі розныя. Тым не менш, я акцэнтаваў увагу як на ўсіх палітвязнях, так і на тых, якія сядзяць за дапамогу Украіне. Падрабязна спыніўся на кейсе Алеся Бяляцкага. У тым ліку трымаючы ў руках плакат з ім, які я ўзяў з сабою.

Нагадаем, што  украінскі «Цэнтр грамадзянскіх свабод», расейскі «Мемарыял» і беларускі кіраўнік вядомага ва ўсім свеце Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі ў 2022 годзе былі ўзнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру. Алесь Бяляцкі – адзіны лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў свеце з ліпеня 2021 года знаходзіцца за кратамі рэжыму.  

Беларускаек Радыё Рацыя