BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Леанід Судаленка: Рэпрэсіі працягваюцца, яны не спыніліся

Не менш за 1 254 чалавекі, з іх 355 жанчын былі асуджаныя летась. Такія звесткі з аналітычнага дакладу, які падрыхтаваў Праваабаронцы цэнтр «Вясна». Там чытаем: «працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да іншадумцаў, удзельнікаў пратэстных ініцыятыў, журналістаў і праваабаронцаў».

Леанід Судаленка

Наш суразмоўца – праваабаронца Леанід Судаленка, аналізуючы сітуацыю, параўнованае яе з мінулымі гадамі ды вызначае тэндэнцыю.

-Лічба 1300, якую Трамп называў, умоўная лічба, якая кажа пра колькасць палітычных вязняў у Беларусі. Вызваляюць, а гэтая лічба фактычна не мяняецца. Чаму? Таму што сітуацыя нагадвае тыя дзверы, якія круцяцца: адных вызваляюць праз гэтыя памілаванні, а іншых на іх месца тут жа завозяць. Рэпрэсіі працягваюцца, яны не спыніліся. Атрымліваецца такі своеасаблівы канвеер. Напэўна, для рэжыму ў Беларусі гэта важна, каб быў, прабачце, калі я ўжыву такое слова, “тавар” для гандлю. Таму што, мы бачым, ідзе гандаль.

Па стане на 13 студзеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1120 чалавек. Аўтарытэтныя міжнародныя арганізацыі фіксуюць гэтыя парушэнні правоў чалавека, фіксуюць таксама злачынствы супраць чалавецтва, учыненыя ўладамі Беларусі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя