Высылка эмігрантаў, якія незаконна знаходзяцца на амерыканскай тэрыторыі, адпраўка амерыканскіх вайскоўцаў на мексіканскую мяжу, перайменаванне мексіканскага заліву, барацьба з інфляцыяй, прызнанне толькі двух гендараў ды так далей. Усё гэта далёка не поўны спіс пунктаў сваёй праграмы і дзеянняў агучыў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас інаўгурацыі.

Уражаннямі ад такой падзеі падзяліўся беларус, які жыве ў штатах, Зміцер Янковіч:
– Наконт таго, што ўжо адбываецца. На сёння нават тыя людзі, якія жадаюць стаць эмігрантамі, нават па той праграме СPN, па якой легальна можна пераходзіць мяжу, яна ўжо не працуе. То бок ніхто не ведае, як гэта можа быць далей. Гэта звязана з тым, што падпісаны ўказ аб нелегальнай міграцыі, але і легальны спосаб перамяшчэння праз мяжу таксама прыпынілі.
Інаўгурацыя амерыканскага прэзідэнта адбылася 20 студзеня бягучага года, а выбары ў ЗША прайшлі 05 лістапада мінулага года. Са значным адрывам перамог рэспубліканец Дональд Трамп.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






