BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лекцыя амерыканскага гісторыка Тымаці Снайдэра пра Беларусь

Беларускі інстытут публічнай гісторыі выклаў у сеціва лекцыю амерыканскага гісторыка Тымаці Снайдэра «Беларусь: Старажытная і сучасная. Новы погляд на гісторыю Цэнтральнай Еўропы» ў беларускамоўнай версіі.

Тымаці Снайдэр. Скрыншот.

Лекцыю, прачытаную прафесарам Ельскага ўніверсітэта ў чэрвені ў Венскім музеі, агучыў на беларускай мове актор незалежнай тэатральнай групы «Вольныя Купалаўцы» Алег Гарбуз.

Як пераплятаюцца антычны свет, скіфы, вікінгі, балты і славяне ў гісторыі беларускіх земляў? Чаму аўтарытарныя ўлады шукаюць сабе апраўданне ў «замарожаным мінулым»? Як гісторыя звязаная з нацыянальным? Як Беларусь стае скрыжаваннем культур, міфаў і глабальных плыняў? Ці беларусы нашчадкі вікінгаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваў амерыканскі гісторык і аўтар кнігі падчас выступу ўлетку 2025 года ў Венскім музеі.

YouTube player

Тымаці Снайдэр — адзін з найбольш уплывовых і вядомых сучасных амерыканскіх гісторыкаў, спецыяліст па гісторыі Усходняй Еўропы, нацыяналізму, таталітарызму і Халакосту. Прафесар Ельскага ўніверсітэта (Yale University) і супрацоўнік Інстытута гуманітарных навук у Вене.