Улады Беларусі працягваюць выкарыстоўваць абвінавачанні ў тэрарызме супраць палітычных апанентаў. У абноўлены спіс «асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», унеслі кіраўніка партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука.

Раней, у снежні мінулага года, Кучука засудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі і прысудзілі штраф на 500 базавых велічынь. Яго звінавацілі ў закліках да санкцый і ўдзеле ў дзеяннях, якія нібыта парушаюць грамадскі парадак. Улады ўсё часцей выкарыстоўваюць такія крокі для ціску на нязгодных.
Беларускае Радыё Рацыя






