BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лідары АПК і Каардынацыйнай рады выступілі з заявамі наконт выбарчай кампаніі

Сёння ў Варшаве лідары Аб’яднанага пераходнага кабінета і Каардынацыйнай рады выступілі з заявамі наконт выбарчай кампаніі.

Фота: “Позірк”

«Беларусы ніколі не выберуць Лукашэнку. Ён злачынца, які захапіў уладу і з дапамогай Пуціна ўтрымлівае 9 мільёнаў беларусаў у закладніках, тысячы знаходзяцца ў турмах за сваю палітычную і грамадскую пазіцыю. Ён уцягнуў нашу краіну ў вайну, ён здае суверэнітэт Расеі і стаў пагрозай для нашых суседзяў. Ён не прадстаўляе беларускі народ», — заявіла старшыня АПК Святлана Ціханоўская.

Ціханоўская заявіла, што аб’яднаныя дэмакратычныя сілы працягнуць падтрымліваць беларусаў і дзейнічаць у каардынацыі з міжнароднымі партнёрамі. «Мы, дэмакратычныя сілы, Аб’яднаны пераходны кабінет і Каардынацыйная рада, будзем далей адстойваць інтарэсы беларускага народа і змагацца за незалежнасць і дэмакратыю ў Беларусі. Наша мэта — зрабіць Беларусь краінай, якую беларусы заслугоўваюць, і я ўпэўнена, што мы гэтага дасягнем», — адзначыла яна. Ціханоўская падкрэсліла, што спробы рэжыму Лукашэнкі атрымаць прызнанне міжнароднай супольнасці праваліліся: «Упершыню дэмакратычныя краіны і міжнародныя арганізацыі не прызналі выбары яшчэ да іх пачатку».

Таксама падчас брыфінгу выступілі Павел Латушка і Анжаліка Мельнікава. Пазней палітыкі накіраваліся на мерапрыемствы беларусаў Варшавы, прысвечаныя выбарам у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя