BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лідары Еўразвяза працягнулі санкцыі супраць Расеі яшчэ на паўгода

Лідары Еўразвяза дамовіліся падоўжыць санкцыі, накладзеныя на Расею з-за нападу на Украіну, яшчэ на шэсць месяцаў. Пра гэта паведамляюць агенцтвы Reuters і AFP са спасылкай на свае крыніцы.

Пастанова была прынятая на саміце Еўразвяза ў Брусэлі, афіцыйна яна яшчэ не апублікаваная.

Да саміту былі асцярогі, што Венгрыя будзе супраць падаўжэння санкцый, якія трэба пацвярджаць кожныя паўгода. Санкцыі закранаюць, сярод іншага, замарожаныя расійскія суверэнныя актывы (рэзервы Цэнтрабанка) у краінах Еўразвяза, на суму 200 млрд еўра.

Беларускае Радыё Рацыя