У Кіеве з удзелам кіраўніцтва ЕЗ і краін – партнёраў Украіны праходзіць форум «Падтрымай Украіну».

Фота: Ansgar Haase/ENR Pool/dpa/picture alliance
Прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што ў сакавіку Украіна атрымае 3,5 мільярда еўра з запланаванай на 2025 год падтрымкі 35 мільярдаў еўра. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што краіны Балтыі прадоўжаць падтрымліваць Украіну і вайсковай тэхнікай, і правядзеннем навучання для ўкраінскіх вайскоўцаў. Паводле яго, еўрапейцы павінны ўзяць на сябе лідарства ў дапамозе Украіне, а таксама адказнасць. У гэтай сувязі ён прапанаваў зафіксаваць 1 студзеня 2030 году як дату ўступлення Украіны ў Еўразьвяз і ўжо цяпер пачаць перамовы аб першым кластэры.
Шэраг краін, у тым ліку Данія, Канада, Фінляндыя і Іспанія, заявілі аб дадатковых індывідуальных пакетах вайсковай дапамогі для Украіны, якія Кіеў атрымае неўзабаве.






