Фракцыю «Блок Воля» ліквідавалі ў межах трэцяга складу Каардынацыйнай рады ў адпаведнасці з прадстаўленымі дакументамі і фактычным станам справы. Увесь гэты месяц чальцы спісу “Блок Воля” Клачко, Манько, Баранаў былі пазбаўлены сакратарыятам КР доступу да галасаванняў, магчымасці выказвацца ў чаце КР і г.д. Доступ быў адноўлены толькі сёння, 28 лістапада.

Сітуацыю каментуе былы добраахвотнік Палка Каліноўскага, сузаснавальнік дабрачыннай арганізацыі “Кусь” і ўжо былы чалец фракцыі “Блок Воля” і яшчэ сябра КР Аляксандр Клачко:
– Фракцыя «Воля» месяц таму заявіла пра сыход з Каардынацыйнай рады. Але сыходу не адбылося па адной простай прычыне, што, як аказалася, такога пункту, такога дзеяння не прадугледжана ў законе Каардынацыйнай рады. А закон КР – гэта статут КР. Фракцыя можа быць ліквідавана, пасля чаго яго чальцы робяцца пазафракцыйнымі дэлегатамі. І толькі пасля гэтага пазафракцыйныя дэлегаты былой фракцыі «Воля» павінны асабіста напісаць спікеру КР, або ў сакратарыят, што яны сыходзяць з КР.
Як кажа Аляксандр Клачко, былі розныя інсінуацыі наконт іхняга выхаду з Каардынацыйнай рады. Чамусьці сакратарыят вырашыў, што чальцы сышлі, а “Блок Воля” застаўся і нават, паводле, Аляксандра, была спроба так званага рэйдарскага захопу з боку новага чальца, але спроба была купіравана.
Як адзначыла каманда выбарчага спіса “Блок Воля” ў сваім тэлеграм-канале, прынятае КР рашэнне цалкам адпавядае іх чаканням.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя




