Абʼект не павінен выкарыстоўвацца да вырашэння ўсіх пытанняў бяспекі, адзначыў літоўскі рэгулятар у лісце, накіраваным у канцы мая Міністэрству па надзвычайных сітуацыях Беларусі, у структуру якога ўваходзіць Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы (Дзяржатамнагляд). «З пачатку рэалізацыі праекта VATESI бачыла, што Беларусь робіць усё магчымае для больш хуткага будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю станцыі, размешчанай усяго за 40 км ад сталіцы Літвы, але не кантралюе якасць работ і не забяспечвае бяспеку”, – гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Безадказныя адносіны да бяспекі ўсё больш праяўляюцца ў пазапланавых адключэннях энергаблокаў БелАЭС і ваганнях магутнасці, што выдаецца блокамі, што, відавочна, не ўлічвалася на этапах будаўніцтва і мантажу»