BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літоўскія спецслужбы звярнуць увагу на беларусаў, якія часта ездзяць з Літвы на радзіму

Да беларусаў, якія заехалі ў Літву па гуманітарных візах і занадта часта выязджаюць з краіны дадому, могуць узнікнуць пытанні з боку літоўскіх спецслужбаў. Пра гэта заявіў у інтэрв’ю выданню «Настоящее время. Балтыя” новы кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў гэтай краіны Уладзіслаў Кандратовіч.

Паводле яго, ёсць выпадкі, калі асобы, якія маюць гуманітарныя візы, ездзяць досыць часта з Літвы ў Беларусь. «Я думаю, службы, якія бачаць у гэтым вялікія рызыкі, маюць на гэта падставу… першае слова тут застаецца за службамі”, — сказаў Кандратовіч.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што грамадзяне Літвы і Беларусі гістарычна з’яўляюцца вельмі блізкімі.

Тым не менш Кандратовіч удакладніў, што сітуацыю прысутнасці грамадзян Беларусі ў Літве будуць ацэньваць спецслужбы.

“Сумневы іншых інстытуцый, якія кіруюць рызыкамі, якія могуць паўплываць на стабільнасць нашай дзяржавы — тут патрэбна дадатковая ўвага. Гэта значыць стабільнасць дзяржавы перш за ўсё, а потым ужо будзем глядзець астатнія моманты”, — запэўніў Кандратовіч.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Скрыншот відэа