На ўсёй тэрыторыі Літвы ўводзіцца надзвычайнае становішча праз выяўленне паветраных шароў з кантрабандай з Беларусі, якія ўяўляюць пагрозу інтарэсам нацыянальнай бяспекі краіны, піша LRT.
Кіраўніком дзеянняў дзяржавы пры надзвычайным становішчы прызначаны міністр унутраных спраў Уладзіслаў Кандратовіч.

“Варта адзначыць, што ўвядзенне надзвычайнага становішча на ўсёй тэрыторыі краіны не створыць нязручнасцяў для насельніцтва, паколькі ўжытыя меры будуць адраснымі і суразмернымі, накіраванымі выключна на арганізатараў і выканаўцаў супрацьпраўнай дзейнасці”, — заявілі ў МУС Літвы.
Рэжым надзвычайнага становішча дазволіць літоўскім ведамствам яшчэ больш дакладна каардынаваць дзеянні і заручыцца падтрымкай вайсковых частак.






