Літва абвесціць на наступным тыдні рэжым экстрэмальнай сітуацыі, паведаміла 5 снежня прэм’ер-міністр краіны Інга Ругінене. Паводле яе слоў, цяпер рыхтуецца прававая база і адпаведныя дакументы.
Урад Літвы рыхтуецца абвясціць рэжым “экстрэмальнай сітуацыі” праз “пагрозу грамадзянскай бяспецы”, заявіў агенцтву Elta 5 снежня дарадца прэм’ер-міністра Ігнас Дабравольскас. Прычынай гэтага ён назваў кантрабандныя паветраныя шары, якія працягваюць залятаць з Беларусі і парушаюць працу аэрапорта. Апошні раз паветраная прастора ў Вільні праз метэазонды з Беларусі закрывалася ў ноч на 4 снежня.
Паводле слоў Будрыса, дзеянні лукашэнкаўскага рэжыму з кастрычніка “ўяўляюць сур’ёзную пагрозу грамадзянскай авіяцыі Літвы і Еўропы”.
Беларускае Радыё Рацыя






