Літва адмовілася даваць статус уцекача двум былым беларускім сілавікам, распавёў «Белсату» кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў.

Па словах Азарава, адзін з экс-сілавікоў сядзеў у СІЗА КДБ, але змог уцячы ў Літву. Там ён падаўся на бежанства, але атрымаў адмову.
Другі ў 2020 годзе вучыўся ў Акадэміі МУС, потым пачаў працаваць, дапамагаў BYPOL і ўцёк у Літву. Там яму адмовілі ў статусе бежанца.
Па словах кіраўніка BYPOL, абодва атрымалі ў Літве адмову з-за таго, што яны працавалі ў праваахоўных органах Беларусі і могуць быць завербаваныя спецслужбамі.
Беларускае Радыё Рацыя