BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва афіцыйна заявіла пра выхад з мытнага пагаднення з Беларуссю

Амбасада Беларусі ў Вільні атрымала паведамленне ад Міністэрства замежных спраў Літвы аб дэнансацыі пагаднення аб мытным супрацоўніцтве. Як паведамляе беларускі Дзяржаўны мытны камітэт, пагадненне спыніць працу з 27 траўня 2025 года.

Здымак ілюстрацыйны

Даны дакумент рэгулюе мытныя адносіны Беларусі і Літвы каля 20 гадоў. Ён датычыцца ўзаемадзеяння ў многіх сферах – ад мытнага кантролю да абмену інфармацыяй і правядзення сумесных мерапрыемстваў па процідзеянні незаконнаму абароту наркатычных сродкаў і псіхатропаў.

Сёння на беларуска-літоўскай мяжы працуюць толькі два аўтамабільныя пункты пропуску — «Мядзінінкай» – «Каменны Лог» і «Шальчынінкай» – «Беняконі».

Беларускае Радыё Рацыя