BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва будзе дамагацца далейшай ізаляцыі Беларусі

Міністэрства замежных спраў Літвы адказала на артыкул Максіма Рыжанкова ў газеце Адміністрацыі Лукашэнкі. У артыкуле для «Беларусь сёння» кіраўнік МЗС Беларусі заклікаў Літву аднавіць супрацу па лініі пагранічных і спецыяльных службаў, галіновых ведамстваў, міністэрстваў замежных спраў.

«Міністэрства замежных спраў Літвы не атрымлівала па дыпламатычных каналах прапановы беларускага боку, пра якія гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным міністрам замежных спраў Беларусі», — цытуе паведамленне МЗС Літвы LRT. У ведамстве падкрэслілі, што ў Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі, дзяржава працягвае падтрымліваць Расею ў вайне супраць Украіны, а таксама вядзе інфармацыйную вайну супраць еўрапейскіх суседзяў. У МЗС Літвы заявілі, што маюць намер дамагацца далейшай ізаляцыі Беларусі і ўвядзення новых санкцый.