BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва чакае прыбыцця новай групы палітвязняў з Беларусі

Літва чакае прыбыцця новай групы палітвязняў, пра гэта заявіў дэпутат Сейма Літвы Рэмігіюс Матузас. У яго няма дадзеных пра тое, колькі людзей прыедуць з Беларусі ў Літву.

Здымак ілюстрацыйны з адкрытых крыніц
Здымак ілюстрацыйны з адкрытых крыніц

“Пакуль гэта канфідэнцыяльна, і мы дакладна не ведаем, але такая аперацыя была і будзе працягвацца”, — сказаў дэпутат у размове з літоўскім выданнем LRT.

Ён дадаў, што яго краіна возьме на сябе абавязак паклапаціцца пра вызваленых людзей.

На гэтым тыдні беларускі дыктатар заявіў пра гатовасць заключыць “вялікую здзелку” з ЗША. Ён загаварыў пра гэта падчас нарады па развіцці беларуска-амерыканскіх адносін.

Беларускае Радыё Рацыя