Літва плануе стварыць інфармацыйны пункт Рады Еўропы для грамадзян Беларусі.

Урад Літвы на сваім пасяджэнні 22 траўня звярнуўся да прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы з заклікам падаць у Сейм для ратыфікацыі пагадненне пра стварэнне такога пункту, перадае Delfi. Гэты пункт будзе інфармаваць беларусаў пра дзейнасць, каштоўнасці і прынцыпы Рады Еўропы.
Літоўскі ўрад мае забяспечыць памяшканне для пункта і вызваліць яго ад арэнднай платы. Частку выдаткаў мае ўзяць на сябе Рада Еўропы. Пра стварэнне інфармацыйнага пункту для беларусаў урад Літвы і Рада Еўропы дамовіліся ў лістападзе ў Страсбургу. Беларусь не ўваходзіць у Раду Еўропы, а ранейшае супрацоўніцтва Менска з Еўракамісіяй спынілася праз датычнасць Беларусі да агрэсіі Расеі супраць Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя






