Літва 19 жніўня пачала будаўніцтва вайсковай базы ў Руднінкаі, непадалёк ад Вільні і ўсяго за 20 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю. У ёй напрыканцы 2027 году плануюць размясціць да 4 тысяч нямецкіх вайскоўцаў, паведамляе Reuters.
На вайсковай базе таксама будзе абсталяваная тэрыторыя для захоўвання і тэхнічнага абслугоўвання танкаў і іншай тэхнікі і стрэльбішчы.
Яшчэ каля тысячы нямецкіх вайскоўцаў і цывільных падрадчыкаў накіруюць на іншыя аб’екты ў Літве.
Летась Нямеччына ўзяла на сябе абавязацельства размясціць войскі ў краіне-сябры NATO і Еўразвязу, якая мяжуе з Расеяй. Міністр абароны Нямеччыны Борыс Пісторыюс параўнаў гэтае рашэнне з размяшчэннем саюзных сілаў у Заходняй Нямеччыны падчас халоднай вайны для абароны Заходняй Еўропы ў выпадку савецкага нападу.