BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва падоўжыць нацыянальныя санкцыі супраць грамадзян Беларусі

Міністэрства замежных спраў Літвы прапанавала Сейму падоўжыць нацыянальныя санкцыі, уведзеныя супраць грамадзян Беларусі і Расеі пасля расейскага ваеннага ўварвання ва Украіну.

Фота: БелТА

«Мы прапануем падоўжыць тэрмін дзеяння закону і абмежаванняў не на адзін год, а да 31 снежня 2027 году», — адзначаецца ў тлумачальнай запісцы да адпаведнага праекту закону. Дагэтуль парламент Літвы працягваў абмежаванні на адзін год. У МЗС Літвы сцвярджаюць, што працяг дзеяння закону забяспечыць Літве магчымасьць у сувязі з вайной Расеі супраць Украіны дадаткова, разам з санкцыямі Еўразвязу, выкарыстоўваць на нацыянальным роўні абмежаванні датычна краін-агрэсарак у якасці інструменту замежнай палітыкі. Пры гэтым МЗС Літвы не прапанаваўла ўводзіць новыя абмежаванні.