Літва, якая падала пазоў супраць Беларусі ў Міжнародны суд ААН у Гаазе, патрабуе больш за 200 мільёнаў еўра кампенсацыі за міграцыйны крызіс, справакаваны рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

Пра гэта агенцтву BNS паведаміла Міністэрства юстыцыі Літвы.
Паводле міністэрства, гэтая справа можа мець дачыненне і да разгляду Еўрапейскім судом у правах чалавека (ЭСПЧ) у Страсбурзе спрэчак мігрантаў з Літвой.
У сваім пазове ў Гаагскі суд Літва сцвярджае, што такая шкода з 2021 па 2023 год складалася з вымушаных інвестыцый у будаўніцтва фізічнага бар’ера, узмацнення сістэм назірання за мяжой і размяшчэння большай колькасці персаналу “чым калі-небудзь раней” на мяжы.
Польшча разглядае магчымасць далучэння да пазову, піша BNS.






