BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва перадала ў Міжнародны суд у Гаазе дакументы па злачынствах рэжыму Лукашэнкі

Сёння, 30 верасня, урад Літвы скарыстаўся сваім правам па Рымскім статуце і афіцыйна перадаў у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда матэрыялы, якія тычацца здзяйснення прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі трансгранічных злачынстваў супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў, піша @CabinetBelarus.

Паколькі адпаведныя злачынствы былі здзейсненыя як на тэрыторыі Беларусі, так і на тэрыторыі краін-удзельніц Рымскага статута, Міжнародны крымінальны суд патэнцыйна мае юрысдыкцыю.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне сабрала даныя, якія пацвярджаюць здзяйсненне дадзеных злачынстваў кіраўніцтвам рэжыму. Гэтыя даныя былі перададзеныя ўраду Літвы для ацэнкі фактаў злачынстваў. Літоўскі бок прыйшоў да высновы, што маецца дастаткова падстаў меркаваць, што Лукашэнка і яго саўдзельнікі здзяйсняюць злачынствы супраць чалавечнасці.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» дапамагаў са зборам доказаў злачынстваў, здзейсненых прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі.

вясна