BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва працягне падтрымку дэмакратычных сіл Беларусі

Новы міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс паабяцаў працягваць падтрымку дэмакратычных сіл Беларусі. Падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай ён адзначыў, што дэмакратычная і мірная Беларусь з’яўляецца важным элементам нацыянальнай бяспекі Літвы.

Будрыс паабяцаў, што беларусы, якія атрымалі часовы прытулак у Літве, будуць адчуваць сябе ў бяспецы і мець магчымасць працаваць на дэмакратызацыю сваёй краіны. Міністр падкрэсліў неабходнасць міжнароднай рэакцыі на запланаваныя «выбары» ў Беларусі і паабяцаў падняць беларускае пытанне на сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕЗ у студзені. Сярод іншых тэмаў абмяркоўваліся расейская ваенная прысутнасць у Беларусі, праблемы абыходу санкцый і ўплыў Кітая. 

Міністр звярнуў увагу на працяг рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі і падтрымку ім ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны. Святлана Ціханоўская сустрэчай з Будрысам пачала кансультацыі з новым літоўскім урадам, сфармаваным пасля парламенцкіх выбараў, і падзякавала міністру за падтрымку і ясную пазіцыю наконт сітуацыі ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя