Святлана Ціханоўская і Павел Латушка сустрэліся з міністрам юстыцыі Літвы Рымантасам Моцкусам для абмеркавання ўзаемадзеяння ў расследаванні трансгранічных злачынстваў.

На сустрэчы былі абмеркаваны планы па накіраванні звароту ў МУС для расследавання злачынстваў, звязаных з рэжымам Лукашэнкі. Моцкус падкрэсліў, што незалежнасць Беларусі застаецца прыярытэтам для Літвы, а таксама паабяцаў працягнуць актыўную працу для прыцягнення злачынцаў да адказнасці з выкарыстаннем міжнародных інструментаў.
Ціханоўская выказала ўдзячнасць за падтрымку, а Латушка адзначыў, што некалькі міжнародных арганізацый гатовы перадаць дадзеныя пра злачынствы ў Міжнародны суд.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: tsikhanouskaya.org