BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва прыняла рашэнне скараціць ахову Святланы Ціханоўскай

Праца ў памяшканні Офісу Ціханоўскай у Вільні часова прыпыненая. Пра змены паведаміў яе дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі. «Гэта звязана са зменамі ў сістэме аховы і бяспекі. Мы не можам агучваць дэталі з прычын бяспекі. У памяшканні застаецца толькі частка неабходнай аперацыйнай каманды, астатнія супрацоўнікі перайшлі на дыстанцыйны фармат працы», — заявіў Дзяніс Кучынскі.

Святлана Ціханоўская

Праца Офісу Ціханоўскай ня спынена як такая — ён працягвае сваю дзейнасьць, ідзе размова толькі пра часовае прыпыненне працы памяшкання ў Вільні, патлумачыў ён.

Пра тое, што Літва прыняла рашэнне скараціць ахову лідаркі беларускай апазіцыі, у аўторак паведаміў партал LRT.lt.

Святлана Ціханоўская жыве ў Вільні ад жніўня 2020 году, пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія большасць заходніх краін лічаць сфальсіфікаванымі.  Цяпер, паводле інфармацыі парталу Lrt.lt, захаванне бяспекі Святланы Ціханоўскай перадаецца ад Службы аховы кіраўніцтва дзяржавы (VAD) ў Бюро крымінальнай паліцыі. Гэтая ўстанова мае забяспечыць ахову палітыка не на роўні кіраўніка дзяржавы, а як асобы, якой можа пагражаць рэальная небяспека.

* * *

Дэпутат Сейма Літвы Томас Тамілінас раскрытыкаваў у сваім Фэйсбуку рашэнне ўладаў краіны аб паніжэнні роўню аховы Святланы Ціханоўскай. Палітык назваў гэта «стрэлам у калена». «Паддацца папулісцкаму ціску і спыніць ахову лідаркі беларускага апазіцыйнага руху Святланы Ціханоўскай праз Дэпартамэнт бяспекі без папярэджання — гэта жудасная памылка знешняй палітыкі, знішчэнне працы, зробленай усімі ўрадамі з 2020 года. Усё скончыцца тым, што офіс ад’едзе ў Варшаву… » — напісаў Томас Тамілінас. На яго думку, зніжаючы статус Ціханоўскай, Літва набліжае яе да звычайных няўрадавых арганізацый, такіх, якія ёсць у расейцаў у Вільні. «Вільня стала значна больш уплывовай сталіцай, таму што тут працаваў офіс Святланы, таму гэта стрэл у нагу. Дарэчы, офіс працуе не за наш кошт, мы плацілі толькі за ахову. Сорамна», — заявіў Тамілінас.