BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва заяўляе пра істотны рост спробаў абыходу санкцый

У Літве кажуць пра пяціразовы рост спробаў абысці санкцыі супраць Беларусі і Расеі. Толькі за тры веснавыя месяцы такіх выпадкаў зафіксавалі 74 супраць ранейшых 14-ці. Статыстыку прыводзіць кампанія «Літоўскія чыгункі».

Прадстаўнік кампаніі Эгле Шыме кажа, што ў сакавіку ў Літву праз санкцыі не прапусцілі 4 вагоны, у красавіку – 10, у траўні – 62. Большасць парушэнняў, як заяўляюць літоўскія чыгуначнікі, звязаная з перавозкай паліва або нафтапрадуктаў. За тры веснавыя месяцы LTG Cargo не задаволіла ні адну заяўку на іх перавозку ў Расею ці Калінінградскую вобласць РФ.