Дэлегатку Каардынацыйнай рады ад фракцыі «Моладзевы Наступ» Лізавету Пракопчык абралі другой віцэ-спікеркай Каардынацыйнай рады.

Нечаканасцю гэта не стала — яна была адзінай кандыдаткай на пасаду, і яе абранне было прадказальным, хоць і не фармальнасцю. Кажа Лізавета Пракопчык:
-Я хачу заняцца больш унутранай працай і піярам, нейкага ўладкоўвання супрацы з грамадзянскай супольнасцю беларускай, з людзьмі, якія з’ехалі. Далей працаваць на тое, каб беларусы і моладзь адчувалі сябе лепш у Беларусі, калі гэта будзе магчыма, або за яе межамі.
Лізавета Пракопчык — прадстаўніца маладога пакалення грамадзянскіх лідарак. У галасаванні ўдзельнічалі 47 з 77 дэлегатаў складу КР. За Пракопчык прагаласавалі 41 дэлегат, 2 былі супраць, яшчэ 4 — устрымаліся.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя