BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лябедзька прапануе ўвесці мараторый на сваркі ў апазіцыі напярэдадні выбараў

Палітык Анатоль Лябедзька прапанаваў дэмакратычным сілам увесці мараторый на публічныя сваркі перад выбарамі-2025. Сярод прыхільнікаў перамен ёсць дзве групы з рознай пазіцыяй наконт наступных выбараў, кажа Лябедзька.

Разам з тым, заўважае Лябедзька, усе групы выступаюць за свабодныя, сумленныя выбары. У сувязі з тым палітык  прапануе: «Вельмі важна зараз дабіцца, каб быў мараторый на крытыку і, магчыма, прапанаваць варыянт меню. Не адну опцыю, што можна рабіць падчас гэтай «спецаперацыі», а некалькі.

Не хочаш — не хадзі на выбарчы ўчастак, прыйшоў — прагаласуй супраць усіх».

Такая пазіцыя, на погляд Лябедзькі, самае рацыянальнае, што дэмакратычныя сілы могуць зрабіць у існуючай сітуацыі.