Смерць Аляксея Навальнага з’яўляецца калектыўнай віной і калектыўнай адказнасц. І яна ляжыць на кожным грамадзяніне Расейскай Федэрацыі без залежнасці ад таго знаходзіцца ён у самой Расеі ці па-за яе межамі, – перакананая расейскай журналіст-дакументаліст, рэжысёр і саўласнік праваабарончага ютуб-канала “My Russian Rights” Люба Камарына:
– Тут трэба падзяляць паняцці калектыўная віна і калектыўная адказнасць. На мой поглял, на мне таксама адказнасць у тым, што Навальны забіты. Я сярод тых мільёнаў, з маўклівай згоды якіх гэтае забойства адбылося. І не важна дзе я знаходжуся, у Берліне ці Маскве. Я маўчала, гэта здарылася. І такіх, як я, на жаль мільёны.
Люба Камарына перакананая, што пасля смерці Аляксея Навальнага колькасць яго прыхільнікаў у Расеі можа толькі павялічыцца. Што ў адказ будзе выклікаць яшчэ большую хвалю рэпрэсій з боку расейскіх уладаў.
Беларускае Радыё Рацыя